Добавить в избранное | Сделать стартовой   
PUPILBY.net - Образование в Беларуси
   Разделы сайта
Сочинения по беларусской литературе
    Белорусские сочинения
Сочинения по беларусской литературе
Образование в Беларуси
Поиск рефератов
    Поиск рефератов
Поиск рефератов
Образование в Беларуси
Рефераты на заказ
    Заказ рефератов
Рефераты на заказ
Образование в Беларуси
Краткие содержания произведений белорусской литературы
    Краткие содержания (бел)
Краткие содержания произведений белорусской литературы
Образование в Беларуси
Краткие содержания произведений русской литературы
    Краткие содержания (рус)
Краткие содержания произведений русской литературы
Образование в Беларуси
Биографии белорусских писателей
    Биографии писателей (бел)
Биографии белорусских писателей
Образование в Беларуси
Биографии русских писателей
    Биографии писателей (рус)
Биографии русских писателей
Образование в Беларуси
Темы по английскому
    Топики по английскому
Темы по английскому
Образование в Беларуси
Темы по немецкому
    Темы по немецкому
Темы по немецкому
Образование в Беларуси
Централизованное тестирование
    Тестирование
Централизованное тестирование
Образование в Беларуси
Репетиторы Беларуси
    Репетиторы
Репетиторы Беларуси
Образование в Беларуси
Высшие учебные заведения Беларуси
    ВУЗы
Высшие учебные заведения Беларуси
Образование в Беларуси
Знакомства
    Знакомства
Знакомства
Образование в Беларуси
Добавить работу
    Добавить работу
Добавить работу
Образование в Беларуси
Тематические ссылки
    Тематические ссылки
Тематические ссылки
Образование в Беларуси
Контакты
    Контакты
Контакты
Образование в Беларуси

Змітрок Бядуля

   Бядуля Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл), нарадзіўся 23.04.1886 г. у вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сям'і арандатара.
   Вучыўся ў пачатковай жыдоўскай школе - хедары, у школе рабінаў - ешыбоце. Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва». Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў родны Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Менск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», пасля - ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі. Сябра СП СССР з 1934 г.
   Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
   Памёр 03.11.1941 г. каля Ўральска. Першы надрукаваны твор - абразок на беларускай мове «Пяюць начлежнікі» (газета «Наша ніва», 1910). У 1911-1912 гг. друкаваў вершы на расейскай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). У 1913 г. апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізавана і пастаўлена ў 1937, аднайменны балет у 1939), «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939, часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929-1932), «Выбраныя творы» (1934). Шмат зборнікаў выбраных твораў выйшлі ў пасляваенныя гады. Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэма), «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951-1953 гг. выйшаў Збор твораў у 4-х, у 1985-1989 гг. - у 5 тамах.
   Выдаў даследаванне «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930).
   Пераклаў з жыдоўскай на беларускую мову аповесць Шолама-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман С.Годынэра «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу С.Каган «Апавяданні» (1940), паасобныя вершы Т.Шаўчэнкі, Ю.Будзяка.

Поиск  
Образование в Беларуси
Реклама:  
Образование в Беларуси

2003-2006 © pupilby.net

Rambler's Top100
Hoter.ru
Копирование материалов разрешено только со ссылкой на источник.